Close
Курс валют: $ 2.9766 | € 3.4537 | ₽100 3.7697 | 
 Погода в Бешенковичах: 11 °Cоблачно с прояснениями

Обращение руководства Бешенковичского района по случаю Дня всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны и геноцида белорусского народа

Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна!

22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца сумная дата — Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Гэты дзень нагадвае нам пра кожнага, хто цаной свайго жыцця абараніў Радзіму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Памяць пра ахвяр Вялікай Айчыннай вайны важная для ўсіх нас, хто жыве ў мірны час. Памяць дапамагае нам разумець цану міру, важнасць адзінства і згуртаванасці. Яна вучыць нас быць удзячнымі за тое, што мы сёння маем.

У гэты дзень мы павінны не толькі ўспамінаць мінулае, але і глядзець у будучыню. Наша задача — захаваць памяць пра подзвіг нашых продкаў, перадаць яе наступным пакаленням. Мы павінны рабіць усё магчымае, каб вайна ніколі не прыйшла на нашу зямлю. Памяць — гэта наша агульная адказнасць перад мінулым і будучыняй.

Ад усяго сэрца жадаем вам здароўя, сямейнага шчасця, дабрабыту і мірнага неба над галавой!

Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top