Шаноўныя работнікі і ветэраны аховы здароўя Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Ва ўсе часы прафесія медыка была і застаецца адной з найважнейшых, ганаровых і паважаных у грамадстве. Няма нічога даражэйшага за чалавечае жыццё, і таму ўклад кожнага, хто звязаў свой лёс з аховай здароўя людзей, сапраўды неацэнны. Бо гэтая праца штодня патрабуе велізарнай самааддачы, энергіі, аптымізму, чуласці.
Ваша прафесійнае майстэрства, вернасць сваёй справе, душэўная шчодрасць і ўважлівыя адносіны дапамагаюць людзям вярнуцца да актыўнай дзейнасці, здабыць упэўненасць у заўтрашнім дні.
Асаблівая ўдзячнасць — ветэранам сферы аховы здароўя, чые самаахвярная праца, вернасць высокаму прызванню, талент і неацэнны практычны вопыт многія гады служаць людзям.
Дарагія сябры, няхай вас ніколі не пакідаюць аптымізм, цярпенне і дабрыня! Няхай нязменнай узнагародай за вашу працу будзе ўдзячнасць тых, каму вы падарылі радасць жыцця і веру ў свае сілы! Моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту вам, вашым родным і блізкім!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.