Close
Курс валют: $ 2.9631 | € 3.5008 | ₽100 3.7743 | 
 Погода в Бешенковичах: 18 °Cоблачно с прояснениями

Поздравление руководства Бешенковичского района с Днем кооперации

Шаноўныя работнікі і ветэраны спажывецкай кааперацыі! Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!

Спажывецкая кааперацыя — адна з асноўных галін эканомікі нашай краіны. За доўгія гады свайго існавання менавіта работнікі гэтай сферы, маючы высокі прафесіяналізм, адказны падыход і адданасць справе, палепшылі развіццё інфраструктуры рэгіёнаў Беларусі.

Дзякуючы вашай штодзённай карпатлівай працы жыхары самых аддаленых і маленькіх населеных пунктаў раёна ахоплены клопатам і ўвагай. Вопыт, кампетэнтнасць, прафесіяналізм, добрасумленныя адносіны да сваёй справы і ўважлівыя — да людзей сталі візітнай карткай работнікаў спажывецкай кааперацыі раёна.

Дарагія сябры, выказваем вам шчырую ўдзячнасць за самаадданую працу, захаванне традыцый кааперацыі! Жадаем вам прафесійных поспехаў, ініцыятывы, стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Няхай кожны дзень дорыць шмат магчымасцей, выдатных ідэй і перспектыў, а ва ўсіх пачынаннях дапамагае поспех. Моцнага здароўя, міру, дабрабыту вам і вашым сем’ям!

Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top