Close
Курс валют: $ 3.0198 | € 3.4957 | ₽100 3.6658 | 
 Погода в Бешенковичах: 18 °Cпасмурно

Жатва-2025 — экзамен для хлеборобов

У бешанковіцкіх аграрыяў клопатаў шмат. Самы галоўны — годна правесці ўборачную кампанію. У цэлым па раёне ўбралі 481 га азімага ячменю, што складае 67,2% ад плана,
намалочана 1833 т ураджайнасцю 38,1 ц/га.

Рапсу ў раёне ўбралі 649 га. Палітаддзельскія працаўнікі завяршылі ўборку дадзенай культуры, вядзераўскія справіліся з заданнем на 98,5% (убрана 197 га). Наватарцы перайшлі экватар работ — 56,9%, свіцінцы — на 44,9%.

Днямі завіталі на палеткі ЗАТ «ААБ-Агра Наватар», дзе поўным ходам убіралі рапс. Рупліўцы гаспадаркі ўбралі 168 га.

На «КЗС‑1218» шчыруюць Мікалай Мічтоў (на здымку), Віталь Долгі і Васіль Праснякоў. Адвозіць зерне Дзяніс Балотнікаў, дапамагаюць яму на «МАЗах» працаўнікі камунальнай службы Аляксандр Шавель і прадпрыемства меліярацыйных сістэм — Дзмітрый Аўчыннікаў.

Ураджайнасць, як паведаміў галоўны аграном гаспадаркі Юрый Гайдукоў, вагаецца, можа дасягаць 15 ц/га, а месцамі — 20 ц/га. З палеткаў зерне накіроўваюць на зернесушыльны комплекс у Верхняе Крывіна. Магутнасць комплекса — 90 т (адна загрузка). За суткі можа перавярнуцца дзесьці 200-300 т, а з улікам таго, што працуюць дзве лініі, то рэальна перапрацаваць 400-500 т. Зерне тут пад наглядам вопытных працаўнікоў — аператараў Вячаслава Лагука, Ягора Мароза і агранома Ганны Белавус (на здымку).

Галоўнае, што неабходна зрабіць, — сабраць ураджай да зярнятка. Кожная ўборачная кампанія — гэта выклік для аграрыяў і своеасаблівы экзамен. Наватарцы да яго гатовыя: тэхніка на хаду, ­людзі зараджаныя на працу, бо кожны разумее каштоўнасць свайго ўкладу ў агульную харчовую бяспеку. Са свайго боку гаспадарка забяспечыла работнікаў усім неабходным, у тым ліку гарачымі і смачнымі абедамі, якія ў гэтую адказную пару дастаўляюць ім адразу на поле.

Марыя САНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top