Дарагія землякі!
Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём гарадскога пасёлка Бешанковічы, з яго 578-годдзем!
Гэта свята збліжае ўсіх бешанкавічан, незалежна ад узросту, прафесіі і сацыяльнага статусу. Мы звязаны з нашым гарпасёлкам моцнай сувяззю. Мы хочам бачыць яго вечна маладым, прыгожым і ўтульным.
Калі прасачыць багатую гісторыю Бешанковіч, то відавочна, што жыхары гарпаселка ва ўсе часы праяўлялі сябе як адважныя і самаадданыя людзі. Асаблівыя словы падзякі хочам сказаць тым людзям, якія цаной уласнага жыцця адстаялі гонар і незалежнасць нашага краю ў часы Вялікай Айчыннай вайны, аднаўлялі народную гаспадарку ў пасляваенны нялёгкі час.
Будучыня нашага гарпасёлка — у нашых руках! Жыхары Бешанковіч — людзі працавітыя, таленавітыя і энергічныя, а гэта значыць, што наперадзе ў нас новыя важныя дасягненні і яркія перспектывы.
Міру, шчасця, здароўя, дабрабыту! Са святам! З Днём гарадскога пасёлка Бешанковічы!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.