Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Сардэчна віншуем вас са святам —Днём беларускага пісьменства!
Гэта свята тых, хто захоўвае духоўную спадчыну нашага народа, прымнажае нацыянальную культуру, любіць беларускую мову. Літаратура, мастацтва заўсёды былі для беларусаў асаблівай каштоўнасцю, крыніцай гістарычнай памяці, надзейнай апорай у выхаванні патрыятызму і высокіх маральных якасцяў грамадзян.
Сёння найважнейшая задача — перадаваць новым пакаленням літаратурныя і мастацкія скарбы нашай краіны, любоў да роднай мовы, беражлівыя адносіны да помнікаў даўніны, пачуццё гонару за сваю Айчыну, спрыяць умацаванню духоўнасці і маральнасці.
Жадаем усім моцнага здароўя, поспехаў, творчага натхнення і аптымізму!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.