Close
Курс валют: $ 3.0818 | € 3.6144 | ₽100 3.6268 | 
 Погода в Бешенковичах: 16 °Cпасмурно

Поздравление руководства Бешенковичского района с Днем библиотек

Шаноўныя работнікі і ветэраны бібліятэчнай сістэмы, жыхары раёна!

Сардэчна віншуем вас з Днём бібліятэк!

Бібліятэкі — гэта скарбніцы культурных каштоўнасцяў, распаўсюджвальнікі навуковых ведаў, невычэрпныя крыніцы мудрасці. Але галоўным іх здабыткам застаюцца людзі, верныя захавальнікі культуры — бібліятэчныя спецыялісты, чые лёсы непарыўна звязаны з кнігай, а праца нясе ў сабе столькі дабрыні і высакароднасці! Далучацца да кніг чалавек пачынае з самага дзяцінства. І бібліятэкар становіцца настаўнікам, каардынатарам, навігатарам у вялікім свеце літаратуры.
Дарагія сябры! Вялікі дзякуй за вашы прафесіяналізм, высокі ўзровень забеспячэння чытачоў інфармацыяй, натхненне, трапяткое стаўленне да літаратуры і ўменне дарыць усім радасць. Асаблівыя словы ўдзячнасці хочацца адрасаваць ветэранам бібліятэчнай справы, якія шмат гадоў прысвяцілі служэнню кнізе. Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, невычэрпнай энергіі, творчых дасягненняў! Няхай ваша праца захавальнікаў чалавечай мудрасці і культурнай спадчыны заўсёды карыстаецца заслужанай павагай і знаходзіць годны водгук у людскіх сэрцах!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top