Паважаныя жыхары і госці Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём міру!
Мір — вельмі шырокае паняцце, якое ўключае ў сябе магчымасць зай-
мацца любімай справай, спакой за родных і блізкіх, упэўненасць у заўтрашнім дні.
Мы, беларусы, добра ведаем яго цану, бо па нашай зямлі не раз пракатваліся разбуральныя войны, якія прыносілі з сабой смерць і незлічоныя пакуты людзям. Таму мы не забываем тых, хто ў барацьбе абараняў свабоду і незалежнасць нашай Радзімы, памятаем і шануем памяць пра абаронцаў Айчыны.
Беларускі народ заўсёды выступае за мір і стабільнасць, бо без міру няма будучыні. Свята нагадвае кожнаму з нас пра павагу адзін да аднаго, пра міласэр-
насць, спагаду, неабходнасць быць талерантнымі, клапаціцца пра заўтрашні дзень. Мір на зямлі паміж людзьмі і народамі асабліва актуальны цяпер, калі ў розных кутках планеты гінуць мірныя людзі, у ліку якіх бязвінныя дзеці, жанчыны і старыя. Сёння як ніколі важна памятаць пра каштоўнасць міру на зямлі і рабіць усё магчымае для яго захавання.
Няхай гэты вераснёўскі дзень прынясе ў вашы дамы цяпло, сагрэе сэрцы. Жадаем усім жыхарам Бешанковіччыны моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Хай у вашых дамах будуць мір і згода, а неба — бясхмарным і чыстым.
З павагай,
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.