Паважаныя работнікі і ветэраны нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Ваша праца — гэта найважнейшы фактар, які забяспечвае энергетычную стабільнасць і развіццё нашай роднай Беларусі. Вы — сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы, людзі высокай кваліфікацыі, мужнасці і адказнасці.
Дзякуючы вашай штодзённай самаадданай працы, майстэрству і прафесіяналізму наша краіна дасягае новых вышынь у развіцці энергетычнай галіны, забяспечвае дабрабыт і росквіт кожнага жыхара. Выказваем вам глыбокую ўдзячнасць за ваш неацэнны ўклад у развіццё эканомікі нашага рэгіёна і ўсёй краіны. Жадаем моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, новых прафесійных дасягненняў і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Няхай ваша праца заўсёды будзе паспяховай, а ўсе пачынанні ўвянчаюцца значнымі вынікамі на карысць нашай Беларусі!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.