Шаноўныя жанчыны! Дарагія мамы!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з цудоўным святам — Днём маці!
У дзень Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў нашай краіне традыцыйна адзначаецца самае душэўнае свята — Дзень маці. І такое супадзенне не выпадкова, таму што маці, нібы Багародзіца, абараняе сваіх дзяцей покрывам святой любові і пяшчоты, бескарыслівага клопату і падтрымкі. Мама заўсёды побач, шчыра радуецца нашым поспехам і засмучаецца няўдачам мацней за нас саміх.
Мілыя, дарагія жанчыны-маці! На вашых плячах ляжыць вялікая адказнасць за будучыню грамадства. Штодня аддаваць усе душэўныя і фізічныя сілы дзецям (сваім ці прыёмным) — вельмі важная і нялёгкая праца. Але вы паспяваеце выхоўваць маладое пакаленне, захоўваць сямейны дабрабыт, дасягаць вышынь у прафесіі, весці актыўную грамадскую дзейнасць. Вы годна спраўляецеся з няпростымі матчынымі задачамі. Вы ўпрыгожваеце нашы будні сваім хараством, дабрынёй і прафесіяналізмам.
Жадаем вам моцнага здароўя, бязмежнага шчасця, увагі і клопату родных! Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць мір і гармонія, а словы ўдзячнасці гучаць на працягу ўсяго жыцця. Няхай не змяншаецца ваша энергія, а дзеці дораць толькі нагоды для радасці і гонару!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.