Шаноўныя работнікі і ветэраны паштовай сувязі!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Паштовая сувязь — адзін з самых даступных сродкаў камунікацыі, які заўсёды ідзе ў нагу з часам, прымае на ўзбраенне перадавыя тэхналогіі і клапоціцца пра якасць паслуг. Яна садзейнічае фарміраванню адкрытага інфармацыйнага грамадства, эканамічнаму развіццю раёна і ў той жа час выконвае сацыяльна значную функцыю, застаючыся надзейным сродкам сувязі паміж людзьмі.
Ваша праца патрабуе не толькі прафесійных навыкаў, але і цярпення, адказнасці і ўмення знаходзіць агульную мову з кліентамі, злучае гарады і вёскі, дорыць радасць зносін блізкіх людзей на адлегласці. У паштовай сферы нашага раёна працуюць выдатныя людзі, душой і сэрцам адданыя сваёй адказнай прафесіі.
Дарагія сябры, вялікі дзякуй за прафесіяналізм і вернасць абранай справе! Жадаем вам моцнага здароўя, далейшых поспехаў, рэалізацыі планаў, шчасця, міру і дабрабыту вам і вашым блізкім!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.