Руководство Бешенковичского района поздравляет работников культуры с профессиональным праздником - Зара Бешенковичи
Close
Курс валют: $ 2.9488 | € 3.438 | ₽100 3.7346 | 
 Погода в Бешенковичах: 6 °Cпасмурно

Руководство Бешенковичского района поздравляет работников культуры с профессиональным праздником

Шаноўныя работнікі і ветэраны сферы культуры Бешанковіцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Культура — ​сімвал непарыўнай сувязі пакаленняў, любові да Радзімы, яе багатага мінулага і сучаснасці. Гэты дзень аб’ядноўвае ўсіх, хто сваім майстэрствам і талентам захоўвае культурныя традыцыі, хто цалкам аддае сябе нялёгкай і высакароднай справе захавання і развіцця найбагацейшай спадчыны нашай краіны.

Вы дорыце людзям свята, прыўносіце ў наша жыццё мастацтва і творчасць, гармонію і прыгажосць. Дзякуючы вашай працы памятныя і святочныя даты становяцца яркімі падзеямі для землякоў і гасцей райцэнтра.

Асаблівыя словы падзякі — ветэранам сферы, якія ўнеслі неацэнны ўклад у станаўленне і развіццё культуры Бешанковіччыны. Вашы вопыт, талент і адданасць справе садзейнічаюць прымнажэнню і захаванню лепшых традыцый роднага краю, шматвяковых культурных і духоўных каштоўнасцей.

Дарагія сябры, жадаем усім вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, міру і дабрабыту, творчага пошуку і невычэрпнай энергіі! Няхай вашымі нязменнымі спадарожнікамі будуць натхненне, поспех і новыя дасягненні!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top