Обращение руководства Бешенковичского района по случаю Дня инвалидов - Зара Бешенковичи
Close
Курс валют: $ 2.8997 | € 3.3669 | ₽100 3.7437 | 
 Погода в Бешенковичах: 2 °Cоблачно с прояснениями

Обращение руководства Бешенковичского района по случаю Дня инвалидов

Шаноўныя жыхары Бешанковіцкага раёна!

У нашай краіне штогод 3 снежня адзначаецца Дзень інвалідаў. Гэта дата ў календары заклікае кожнага з нас звярнуць увагу на праблемы людзей з больш высокімі патрэбамі, нагадаць, што побач ёсць тыя, каму неабходна дапамога і клопат, адзначыць іх поспехі ў самых розных сферах.
Нягледзячы на хваробы, гэтыя людзі адрозніваюцца сваёй мэтанакіраванасцю і даказваюць: заўсёды можна захоўваць радасць жыцця, яго дабрыню і пры-гажосць, рэалізоўваць свае ідэі і праекты.
Асаблівыя словы ўдзячнасці — усім, хто аказвае людзям з інваліднасцю падтрымку, дапамагае вырашаць сацыяльна-бытавыя праблемы. Многія з іх сёння займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю, імкнуцца пераадолець цяжкасці і насычана, паўнацэнна жыць: вучацца, працуюць, прымаюць удзел у дзейнасці грамадскіх арганізацый, спартыўных і іншых мерапрыемствах.
Дарагія сябры, вашы перамогі — прыклад незвычайнай сілы духу, веры ў сябе. Гэтым немагчыма не захапляцца. Жадаем вам шчасця, міру, узаемара-зумення, дабрабыту, творчых поспехаў і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top