Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 29 жніўня 2019 года нумар 583. Дакумент уступіў у сілу з 1 верасня.
Раней тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, што атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, складала 36,4 рубля. Апошні раз яна павялічвалася 1 мая, такім чынам, гэта другое павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду ў гэтым годзе.
Паводле разлікаў урада, павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду на 12,6 працэнта і захаванне пры гэтым сярэдняй заработнай платы па краіне на ўзроўні 1055 рублёў дасць магчымасць выканаць даручэнне кіраўніка дзяржавы, каб зарплата бюджэтнікаў захоўвалася на ўзроўні 80 працэнтаў да сярэдняй зарплаты.
БелТА.