У аўторак сельгаспрадпрыемства “Астроўна” прыступіла да ўборкі кукурузы. За дзень аграрыі сабралі ўраджай з 8 гектараў. Ураджайнасць культуры зялёнай вагой склала 293 цэнтнеры з гектара.
Ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама адзначылі, што ў бліжэйшыя 3-4 дні да ўборкі кукурузы прыступяць і астатнія гаспадаркі раёна.