Віншуем вас з прафесійным святам!
Паліўна-энергетычны комплекс справядліва лічыцца адным з ключавых у айчыннай эканоміцы, ён забяспечвае рэалізацыю стратэгічных планаў развіцця краіны, умацаванне прамысловага сектара, выкананне сацыяльных абавязацельстваў дзяржавы перад грамадзянамі. Выказваем шчырую падзяку за вашу самаадданую працу, уменне вырашаць самыя складаныя вытворча-тэхналагічныя задачы, прафесіяналізм, мэтанакіраванасць і адданасць сваёй справе. Асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам галіны, якія стварылі аснову для сучасных дасягненняў і выхавання маладой змены на лепшых працоўных традыцыях старэйшага пакалення.
Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, невычэрпнай энергіі і новых працоўных подзвігаў на карысць нашай роднай Беларусі!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.