Close
Курс валют: $ 3.0512 | € 3.4673 | ₽100 3.6471 | 
 Погода в Бешенковичах: 3 °Cясно

Поздравление с Новым годом от руководства Бешенковичского района

Дарагія землякі!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з надыходзячым Новым годам!

Новы год —самае доўгачаканае і любімае свята, якое дорыць нам магчымасць правесці час з роднымі і сябрамі, стварае асаблівую атмасферу і ўпэўненасць, што ўсё задуманае абавязкова ­збудзецца. У гэтыя святочныя дні, як у дзяцінстве, мы зноў верым у тое, што цуды здараюцца, але ведаем – за кожным цудам стаіць наша праца.

Нам ёсць што ўспомніць і за што сказаць адзін аднаму дзякуй. Кожны з нас падводзіць свае вынікі года адыходзячага. Але ў нас ёсць і тое, што аб’ядноўвае ўсіх, – родная зямля, любімы раён. Адыходзячы год быў напоўнены падзеямі, напружанай працай, падарыў нам радасць сустрэч і адкрыццяў, перамог і дасягненняў, неацэнны жыццёвы вопыт.
Дарагія жыхары Бешанковіччыны! Ад чыстага сэрца віншуем вас з надыходзячым Новым годам! Няхай ён увойдзе ў вашы дамы з надзеяй, радасцю і любоўю. Хай у іх будзе цёпла і ўтульна, а ў сем’ях пануюць дабрабыт і павага адзін да аднаго. Жадаем, каб усё тое, што засмучала вас, засталося ў мінулым, а ўсё добрае знайшло свой працяг у 2025-м годзе.

Поспехаў усім, натхнення і сіл для ажыццяўлення планаў. Шчасця, здароўя і дабра! І хай добры святочны настрой не пакідае вас на працягу ўсяго года!

Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top