Close
Курс валют: $ 3.0113 | € 3.3953 | ₽100 3.7163 | 
 Погода в Бешенковичах: 11 °Cпасмурно

Поздравление от руководство Бешенковичского района с Днём работников физической культуры и спорта

Шаноўныя работнікі і ветэраны фізічнай культуры і спорту, трэнеры, спартсмены і аматары здаровага ладу жыцця!
Шчыра віншуем вас з Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту!

Гэта свята аднолькава блізкае ўсім, хто любіць і паважае спорт і актыўны лад жыцця, займаецца прафесійна ці проста час ад часу робіць іх часцінкай свайго існавання. Фізічная культура і спорт аб’ядноўваюць людзей, з’яўляюцца важным фактарам у выхаванні маладога пакалення, за якім наша будучыня і слаўныя перамогі. Добрая фізічная падрыхтоўка, пазітыўнае мысленне, здаровы лад жыцця кожнага з нас — гэта ўклад у будучае здароўе нацыі.
Асаблівыя словы ўдзячнасці выказваем усім, для каго фізкультура і спорт сталі прафесіяй, хто працуе з моладдзю, рыхтуе юных спартсменаў, выхоўвае ў іх працавітасць і мэтанакіраванасць, аддае сілы, веды, уменні выхаванню здаровага пакалення землякоў.
Ганарымся нашымі спартсменамі, што абараняюць гонар раёна, дэманструюць на прэстыжных спаборніцтвах розных узроўняў выдатную падрыхтоўку, радуемся іх перамогам.
Дарагія сябры, дзякуючы вашай працы і адказнасці спорт стаў неад’емнай часткай нашага жыцця. Няхай ваш шлях поўніцца толькі яркімі імгненнямі і на ім ніколі не будзе перашкод! Жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і бадзёрасці духу, спартыўнага даўгалецця, алімпійскага настрою, дабрабыту, заваявання новых вышынь!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top