Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
5 чэрвеня ў краіне адзначаецца Дзень абароны навакольнага асяроддзя. Ён па праву належыць прафесійным эколагам і ўсім, каго хвалююць пытанні абароны навакольнага асяроддзя, хто таксама бярэ на сябе адказнасць і клапоціцца аб прыродзе.
Як вядома, задачы, накіраваныя на рашэнне праблем рацыянальнага прыродакарыстання і паляпшэння экалагічнай абстаноўкі ў краіне, заўсёды ставяцца на першы план. Кожны з нас добра ведае, што ад гэтага наўпрост залежыць і якасць нашага жыцця.
Мы бачым, як у нашым раёне змяняецца стаўленне людзей да навакольнага асяроддзя. Валанцёры, школьнікі, простыя жыхары актыўна і з задавальненнем прымаюць удзел у розных экалагічных акцыях: высаджваюць дрэвы, прыбіраюць смецце, чысцяць берагі вадаёмаў.
Дзякуем усім за працу, за добрасумленныя намаганні па захаванні і паляпшэнні навакольнага асяроддзя! Здароўя, дабрабыту, дасягнення новых вышынь!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.