Close
Курс валют: $ 2.9679 | € 3.4047 | ₽100 3.7811 | 
 Погода в Бешенковичах: 16 °Cпасмурно

В ГП «ПолитотделецАгро» настал сезон «большого молока»

У сферы сельскай гаспадаркі не толькі праца хлебаробаў залежыць ад капрызаў надвор’я. На ім завязана і жывёлагадоўля. Адносна нізкая тэмпература паветра і ападкі ўздзейнічаюць на фізічны стан жывёлы, а гэта негатыўна адбіваецца на ўдоях. Радуе толькі тое, што нядрэнна растуць кармавыя травы. Днямі завіталі да рупліўцаў КСВУП «ПалітаддзелецАгра» (на здымку), пацікавіліся, як жывёла гадуецца на пашавым ўтрыманні.

Рагулі з ферм «Лабачова» і «Паліцы» адаптаваліся на пашы хутка, бо травастой ужо быў дастаткова добры. На свежых сакавітых кармах тут утрымліваюцца, як паведаміла начальнік вытворчага ўчастка «Паліцы» Вольга Анатольеўна Аўчыннікава, тры гурты цялушак і гурт кароў. У кожнага ёсць сваё месца, асобная ад іншых зялёная лакацыя, абсталяваная ўсімі стандартна неабходнымі атрыбутамі: перасоўнай даільнай устаноўкай, ёмістасцямі для вады… Буронкі перыядычна падыходзяць ласавацца, чаргі на вадапой не назіраецца. Жыццё ў іх ідзе павольна, спакойна, звыкла. Паша выглядае дастаткова прывабнай. Звычайна ў пачатку пашавага перыяду ідзе зніжэнне малочнай прадукцыйнасці жывёлы і якасці малака, аднак палітаддзельцы гэтага асабліва не адчулі. Магчыма, таму, што жывёлу загадзя рыхтавалі да пераходу на новы рацыён.

З паляпшэннем надвор’я прыйшоў і сезон «вялікага малака». Палітаддзельскія буронкі (660 цялушак, 200 кароў) паказваюць вынік. У сярэднім за суткі цялушкі прыбаў-
ляюць у вазе ад 701 да 750 г. Сярэднясутачны надой складае каля 2 т 800 кг. Прыкладна 14 л малака на карову, амаль 85 т за месяц. Усё малако ідзе вышэйшым гатункам, тлустасць — 3,7-3,8. У параўнанні з мінулагоднімі паказчыкамі ў гэты перыяд малако «плюсуе».

У гаспадарцы арганізавана двухразовае даенне. Клапоцяцца пра статкі пастухі Ігар Аляксеевіч Любачка, Аляксандр Аляксеевіч Любачка і Аляксандр Аляксеевіч Карпусенка. А таксама аператары машыннага даення Антаніна Рыгораўна Белязека, Яўгенія Іосіфаўна Мамойка, Галіна Віктараўна Шут, Любоў Несцераўна Васілеўская, Ірына Іванаўна Пальвінская.

«Знаёмцеся, мае перадавікі! — з гонарам кажа начальнік вытворчага ўчастка Вольга Анатольеўна. — Калектыў добры, шчыруе адказна, бо людзі ведаюць, што адну важную справу робім. Трэба выкарыстаць летне-пашавы перыяд з максімальнай аддачай і забяспечыць харчовую бяспеку краіны».

Сонца сагравае зямлю, трава на пашавых угоддзях пасля дажджоў хутка ідзе ў рост. Калі, як не цяпер, на танных зялёных кармах атрымаць адчувальную прыбаўку прадукцыі? Для гэтага ёсць усё неабходнае. Падчас дойкі ўсе працуюць зладжана, як і павінна быць у добрым калектыве. А калі так, безумоўна, можна разлічваць на высокія надоі.

Марыя САНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top