Шаноўная моладзь, юнакі і дзяўчаты Бешанковіччыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём моладзі і студэнцтва, яркім святам творчасці і натхнення, энергіі і запалу, самасцвярджэння, кахання і рамантыкі!
Вы робіце паспяховыя крокі ў творчым і прафесійным развіцці, дабіваецеся першых перамог, паспяхова рэалізуеце праекты, бліскуча адказваючы на выклікі часу. Сёння як ніколі запатрабаваны мабільнасць, здольнасць прымаць нестандартныя, канструктыўныя рашэнні – усё тое, чым валодае сучасная моладзь. У будучым менавіта вам прымнамнажаць эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял нашай Айчыны, захоўваць яе ўнікальную гісторыка-культурную спадчыну.
Жадаем, каб ваша жыццё было насычаным і разнастайным! Няхай энергія маладосці паслужыць крыніцай натхнення для добрых пачынанняў! Вучыцеся, працуйце, будзьце моцнымі! Вашы веды, прафесіяналізм і энергія – аснова дабрабыту малой радзімы і краіны ў цэлым. Ініцыятыўнасці, мэтанакіраванасці вам і веры ў сябе! Моцнага здароўя і аптымізму, няхай поспех ніколі не пакідае, а мары здзяйсняюцца!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.