Шаноўныя работнікі і ветэраны эканамічных службаў раёна!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!
Ад вашай мэтанакіраванай, шматграннай працы шмат у чым залежыць умацаванне эканамічнага патэнцыялу раёна і павышэнне дабрабыту жыхароў. На прадпрыемствах і ў арганізацыях Бешанковіччыны працуюць дастойныя спецыялісты, чыя дзейнасць накіравана на павышэнне якасці жыцця насельніцтва і рост інвестыцыйнай прывабнасці нашай малой радзімы.
Дарагія сябры! Вялікі дзякуй усім за добрасумленнасць і значны асабісты ўклад у развіццё і працвітанне раёна! Упэўнены, што, мабілізуючы свой прафесійны патэнцыял, шматгадовы вопыт, веды і навыкі, вы і ў далейшым будзеце актыўна працаваць на карысць раёна, народа і ўсёй краіны. Няхай вам і вашым калектывам спадарожнічае поспех. Шчыра жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, стабільнасці, мірнага неба вам і вашым блізкім! Няхай кожны дзень адкрывае перад вамі новыя магчымасці, а побач будуць блізкія і надзейныя людзі!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.