Паважаныя работнікі і ветэраны аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам — Днём аўтамабіліста і дарожніка!
Ваша самаадданая праца забяспечвае надзейную транспартную сувязь паміж населенымі пунктамі, спрыяе бесперабойнай рабоце прадпрыемстваў і арганізацый, робіць наша жыццё камфортным і бяспечным. Вадзіцелі-прафесіяналы і спецыялісты дарожнай гаспадаркі штодня ўкладваюць сілы і веды ў развіццё транспартнай інфраструктуры, падтрымліваючы дарогі ў належным стане.
Прыміце шчырыя словы падзякі за вашу нялёгкую, але такую неабходную працу, вернасць прафесіі і самааддачу. Асаблівая ўдзячнасць ветэранам, якія многія гады прысвяцілі развіццю аўтамабільнай і дарожнай гаспадаркі.
Жадаем вам роўных дарог, спраўнага транспарту, поспеху і дабрабыту ва ўсіх пачынаннях! Няхай у вашым жыцці заўсёды будзе месца для новых дасягненняў і здзяйсненняў на карысць роднага краю. Моцнага здароўя вам, вашым родным і блізкім, невычэрпнай энергіі і прафесійных поспехаў!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.





