Аб’яўлены раённы этап рэспубліканскага фотаконкурсу «Гэта твая зямля».
Як паведамілі рэдакцыі ў раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, прыняць удзел у ім могуць юрыдычныя і фізічныя асобы ў наступных катэгорыях: навучэнцы, аматары і прафесіяналы. Пераможцы будуць вызначацца ў двух намінацыях: «Прыгажосць роднай прыроды» і «Экалогія і чалавек».
Кожная работа павінна суправаджацца інфармацыйным лістом удзельніка конкурсу з указаннем назвы фотаздымка, намінацыі, катэгорыі, прозвішча, імя і ўзросту аўтара, паштовага адраса і тэлефона.
Фотаздымкі прымаюцца да 5 чэрвеня па адрасе: г. п. Бешанковічы, вул. Камуністычная, 10, кабінет 32 (раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя). Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 4-18-74.