Фестиваль национальных культур и творчества «Нас з’яднала зямля Беларусі» прошел в Бешанковичах - Зара Бешенковичи
Close
Курс валют: $ 2.8997 | € 3.3669 | ₽100 3.7437 | 
 Погода в Бешенковичах: -0 °Cпеременная облачность

Фестиваль национальных культур и творчества «Нас з’яднала зямля Беларусі» прошел в Бешанковичах

У мінулую пятніцу Бешанковічы прымалі абласное свята нацыянальных культур «Нас з’яднала зямля Беларусі» ў межах XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

Мерапрыемства прайшло ў раённым цэнтры культуры, у фае якога працавалі выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва майстроў народнай творчасці і выстава-дэгустацыя страў нацыянальных кухань. Наш раён прадстаўлялі народны калектыў аматараў беларускай нацыянальнай кухні, фальклору і гульні «Бараболя», работнікі філіялаў «Палітаддзельская сельская бібліятэка» і «Бачэйкаўская сельская бібліятэка імя Б. П. Беляжэнкі», якія працуюць па праграме «Зялёная аптэка», а таксама сям’я Жалткоўскіх з вёскі Азёркі і жыхарка райцэнтра Галіна Халабузар, чые карціны з пластыліну ­здзіўляюць тонкасцю выканання.

Канцэртная праграма з удзелам творчых калектываў нацыянальных грамадскіх аб’яднанняў і індывідуальных выканаўцаў Віцебскай вобласці прайшла на галоўнай сцэне раёна.
Адкрыла свята творчасці і вітала ўдзельнікаў мерапрыемства кіраўнік справамі райвыканкама Ніна Родзіч.

Жывая гісторыя розных народаў гучала ў песнях і вершах, яе можна было ўбачыць у танцах і пастаноўках.

Самабытную культуру сваіх народаў прадстаўлялі творчыя калектывы нацыянальных грамадскіх аб’яднанняў і індывідуальных выканаўцаў з Віцебска, Бешанковіцкага, Полацкага, Міёрскага, Аршанскага, Лепельскага, Ушацкага, іншых раёнаў.

Лепшых вызначыла прадстаўнічае журы, у склад якога ўваходзілі спецыялісты розных напрамкаў дзейнасці ў сферы культуры. Есць сярод пераможцаў і жыхары Бешанковіцкага раёна.

Дыпломам лаўрэата III ступені ў намінацыі «Выстава-прэзентацыя страў нацыянальнай кухні» ўзнагароджаны Андрэй Жалткоўскі з вёскі Азёркі. Дыплом за ўдзел у абласным свяце нацыянальных культур у намінацыі «Вакальны жанр» атрымалі Таццяна Каштанава і Мілана Жалткоўская. Сям’я прэзентавала на свяце латышскую нацыянальную кухню. Таццяна і Мілана выканалі латышскую народную песню «Пра пеўніка».

У намінацыі «Выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва» дыпломам за ўдзел узнагароджана жыхарка Бешанковіч Галіна Халабузар. Галіна Рыгораўна прадстаўляла Беларускае грамадскае аб’яднанне грэкаў «Пелапанес».

На такіх святах ажывае душа, па-сапраўднаму адчуваюцца каларыт і традыцыі, якія беражліва захоўваюць 98 этнічных супольнасцяў і груп, што пражываюць на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Ніхто з нас не выбірае, у якой краіне свету нарадзіцца. Любоў да Радзімы — гэта сіла, здольная вылечваць і натхняць. Сіла, што не дазваляе забыцца пра тое, хто мы ёсць і адкуль прыйшлі…

Ларыса ПАЎЛОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top