У пракуратуры Бешанковіцкага раёна ўстаноўлены новы графік прыёму грамадзян. Ён наступны:
Пракурор раёна Шклярэўскі А. С.:
– 1-я, 3-я, 5-я серада месяца (з 8 да 18 гадзін);
– 2-я, 4-я серада месяца (з 9 да 20 гадзін).
Намеснік пракурора раёна Максімовіч Ч. І.:
– 1-шы, 3-ці, 5-ты панядзелак месяца (з 8 да 18 гадзін);
– 2-гі, 4-ты панядзелак месяца (з 9 да 20 гадзін).
Памочнік пракурора раёна Лешанок Э. І.:
– 1-шы, 3-ці, 5-ты чацвер месяца (з 8 да 18 гадзін);
– 2-гі, 4-ты чацвер месяца (з 9 да 20 гадзін).
Акрамя таго, пракурорскія работнікі ажыццяўляюць асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у выхадныя, нерабочыя святочныя дні і дзяржаўныя святы. Абавязак ажыццяўляць прыём у названыя дні з 8 да 13 гадзін ускладаецца на пракурорскага работніка, які нясе дзяжурства на рабочым месцы.
У пракуратуры Бешанковіцкага раёна ажыццяўляецца папярэдні запіс на асабісты прыём па тэлефоне 4-26-96. Пракурор раёна і яго намеснік не радзей чым раз у месяц ажыццяўляюць выязны прыём грамадзян па месцы жыхарства і працы па асобным графіку.
Пракурорскія работнікі абавязаны ажыццяўляць рэгістрацыю і ўлік зваротаў ва ўстаноўленым парадку, забяспечваць поўны, своечасовы і кваліфікаваны разгляд зваротаў, а таксама ўважлівае, адказнае і добразычлівае стаўленне да людзей, не дапускаць фармалізму, бюракратызму, цяганіны, прадузятых, нетактоўных паводзін, грубіянства і непавагі да людзей.
Андрэй ШКЛЯРЭЎСКІ,
пракурор раёна,
саветнік юстыцыі.