В Бешенковичах отпраздновали Масленицу - Зара Бешенковичи
Close
Курс валют: $ 2.8328 | € 3.3368 | ₽100 3.7438 | 
 Погода в Бешенковичах: 11 °Cнебольшой дождь

В Бешенковичах отпраздновали Масленицу

У мінулую нядзелю ў Бешанковічах шырока адсвяткавалі Масленіцу, якая традыцыйна стаіць на парозе Вялікага посту і спалучае старажытныя народныя гулянні з царкоўным сэнсам. Нягледзячы на капрызнае надвор’е, свята атрымалася на славу! Масленічныя гулянні разгарнуліся ў цэнтральным парку, дзе арганізатары прапанавалі прысутным насычаную культурна-забаўляльную праграму.

Свята провадаў зімы запомнілася бешанкавічанам гучнымі і вясёлымі песнямі ў выкананні творчых калектываў. Для дзяцей былі арганізаваны яркія гульні, конкурсы і майстар-класы.

Неад’емнай часткай Масленіцы з’яўляюцца пачастункі, і Бешанковічы не расчаравалі. На стылізаваных падворках сельскіх Саветаў, устаноў адукацыі, культуры, сацыяльнай абароны разгарнулася сапраўднае свята для гурманаў: тут былі бліны з рознымі начынкамі, гарачая гарбата, прысмакі і іншыя традыцыйныя стравы. Шмат смачнасцяў было і на пляцоўцы Бешанковіцкага філіяла аблспажыўтаварыства.

Побач спартсмены падрыхтавалі для землякоў разнастайныя спаборніцтвы. Ну, і як жа без традыцыйнага «ледзянога слупа»! Літаральна за некалькі хвілін смельчакі знялі з яго ўсе падарункі.

Масленічныя ўрачыстасці завяршыліся традыцыйным спаленнем пудзіла зімы, сімвалізуючы прыход доўгачаканай вясны і пачатак новага сельскагаспадарчага сезону.

Святлана ВАРОШКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top