
Шаноўныя супрацоўнікі і ветэраны ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Вы з гонарам выконваеце свой воінскі абавязак, годна, прафесійна і эфектыўна вырашаеце шырокі спектр задач у інтарэсах абараназдольнасці дзяржавы, па забеспячэнні мабілізацыйнай гатоўнасці і прызыву грамадзян на ваенную службу.
На вашых плячах ляжыць адказнасць па ваенна-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення. Ваша праца – аснова для фарміравання надзейнага і моцнага войска, здольнага абараніць нашу Радзіму.
Выказваем вам глыбокую ўдзячнасць за добрасумленную працу, прафесіяналізм, вернасць службоваму абавязку і традыцыям.
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, міру, дабрабыту ў сем’ях, аптымізму і далейшых поспехаў у высакароднай справе служэння Айчыне!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.




