В Бачейковской библиотеке почтили память Евфросинии Полоцкой - Зара Бешенковичи
Close
Курс валют: $ 2.7716 | € 3.1968 | ₽100 3.8393 | 
 Погода в Бешенковичах: 18 °Cпасмурно

В Бачейковской библиотеке почтили память Евфросинии Полоцкой

У Бачэйкаўскай бібліятэцы ўшанавалі памяць Еўфрасінні Полацкай.

изображение_viber_2026-06-08_15-37-06-317

У мінулую нядзелю ў сценах Бачэйкаўскай сельскай бібліятэкі імя Барыса Беляжэнкі сабраліся тыя, для каго гісторыя роднага краю і праваслаўныя традыцыі з’яўляюцца не проста словамі. Тут прайшла сустрэча з чытачамі, прысвечаная памяці прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай — адной з самых шанаваных святых на беларускай зямлі. Арганізавала яе загадчыца бібліятэкі Ларыса Піўчэўская.

Асаблівым госцем мерапрыемства стаў настаяцель храма Раства Найсвяцейшай Багародзіцы ў аграгарадку Свяча іерэй Аляксандр Маркевіч.

Айцец Аляксандр звярнуўся да прысутных з пранікнёным словам пра жыццё святой. Ён нагадаў, што княжна Прадслава (свецкае імя Еўфрасінні) у XII стагоддзі абрала не свецкія пашаны, а служэнне Богу і людзям, пакінуўшы нам прыклад глыбокай пакоры, мудрасці і любові да Айчыны.

Асаблівы акцэнт святар зрабіў на духоўных подзвігах святой: стварэнні ўласнага летапіснага зводу, заснаванні жаночага і мужчынскага манастыроў у Полацку і, вядома, расказаў пра галоўную святыню — Крыж Еўфрасінні Полацкай, сімвал веры і заступніцтва за беларускую зямлю.

Бібліятэкары падрыхтавалі да мерапрыемства тэматычную выставу. Сустрэча прайшла ў цёплай, даверлівай атмасферы. Чытачы задавалі госцю пытанні пра значэнне праваслаўнай веры ў сучасным жыцці, выхаванне дзяцей на прыкладах святых.

Пагадзіцеся, такія гутаркі на стыку гісторыі, літаратуры і веры дапамагаюць нам захоўваць маральныя арыенціры, глыбей усведамляць неразрыўную сувязь часоў. Памяць пра Еўфрасінню Полацкую жывая, пакуль мы гаворым пра яе справы і звяраем з імі свае ўчынкі.

Святлана ВАРОШКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top