
Паважаныя работнікі аховы здароўя! Дарагія ветэраны медыцыны!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў!
Ваша праца – гэта не проста прафесія, гэта прызванне, якое патрабуе велізарнай самааддачы, цярпення і душэўнай шчодрасці. Кожны дзень вы дорыце лю-дзям самае каштоўнае – здароўе і жыццё. У складаных сітуацыях менавіта вы аказваецеся на пярэднім краі, дэманструючы найвышэйшы прафесіяналізм і вернасць урачэбнаму абавязку.
Мы ганарымся тым, што ў нашым раёне працуюць такія неабыякавыя і кампетэнтныя спецыялісты. Дзякуючы вашым старанням, укараненню новых методык і беражліваму стаўленню да кожнага пацыента, сістэма аховы здароўя Бешанковіччыны развіваецца і ўпэўнена глядзіць у будучыню.
У гэты святочны дзень жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і аптымізму, удзячных пацыентаў і лёгкіх дзяжурстваў, цяпла ў сем’ях і падтрымкі блізкіх.
Няхай ваша высакародная праца заўсёды прыносіць задавальненне, а кожны выратаваны чалавек стане найлепшай узнагародай за вашы старанні!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.




