Поздравление руководства Бешенковиччины с Днем освобождения района от немецко-фашистских захватчиков - Зара Бешенковичи
Close
Курс валют: $ 2.8228 | € 3.2072 | ₽100 3.77 | 
 Погода в Бешенковичах: 14 °Cпасмурно

Поздравление руководства Бешенковиччины с Днем освобождения района от немецко-фашистских захватчиков

photo_2026-06-23_09-46-23 А

Паважаныя жыхары і госці Бешанковіцкага раёна!
Сардэчна віншуем вас са знамянальнай датай —Днём вызвалення Бешанковіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

82 гады таму наша зямля ўздыхнула свабодна. Заходняя Дзвіна, якая памятае стагоддзі, у тыя дні стала сведкам жорсткай бітвы. Яе воды амывалі раны воінаў, якія пад шквальным агнём прарываліся да берага, каб вызваліць нашу зямлю…

Мы ніколі не забудзем тых, хто не вярнуўся з поля бою. Тых, што засталіся ­назаўжды маладымі, аддалі жыццё за мірнае неба над нашай галавой. Нізкі паклон ветэранам і ўсім, хто каваў Перамогу ў тыле! Іх ­подзвіг — прыклад мужнасці, патрыятызму і любові да Радзімы.

Сёння наша галоўная задача — захаваць гістарычную праўду пра тую вайну, выхаваць моладзь у духу павагі да гераічнага мінулага свайго народа. Мы адказныя перад тымі, хто адстаяў нашу свабоду, каб на зямлі Бешанковіччыны ніколі больш не грымелі стрэлы.

У гэты светлы і святочны дзень жадаем кожнай сям’і міру, дабра і згоды. Няхай вашы дамы напоўняцца радасцю, а сэрцы — гонарам за сваю малую радзіму. Моцнага здароўя вам, даўгалецця, шчасця і веры ў будучыню!

Са святам, дарагія зямлякі! З Днём вызвалення Бешанковіцкага раёна!

Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Аляксандр ЕРАШОЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top