Руководство Бешенковичского района поздравляет работников и ветеранов РОЧС с Днём пожарной службы - Зара Бешенковичи
Close
Курс валют: $ 2.8805 | € 3.2808 | ₽100 3.6866 | 
 Погода в Бешенковичах: 23 °Cнебольшая облачность

Руководство Бешенковичского района поздравляет работников и ветеранов РОЧС с Днём пожарной службы

25-iyulya-den-pozharnoy-sluzhby-

Шаноўныя работнікі і ветэраны раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём пажарнай службы Рэспублікі Беларусь!

Ваша праца заўсёды была справай мужных людзей, бо спалучана з трывогамі і небяспекамі, пераадоленнем цяжкасцяў і рызыкай. Яна прад’яўляе да вас асаблівае патрабаванне – уменне хутка прымаць рашэнні, ад якіх залежаць жыццё і здароўе людзей. Кожны выклік – як выпрабаванне, і вы з гонарам яго праходзіце. Мы ўшаноўваем вашу смеласць, адвагу і самаахвярнасць.
Вялікі дзякуй за высокі прафесіяналізм, забеспячэнне бяспекі жыхароў раёна, прафілактычную работу. Вы заўсёды на варце, у любую хвіліну гатовы прыйсці на дапамогу, уступіць у барацьбу з небяспечнай вогненнай стыхіяй. Асаблівыя словы ўдзячнасці выказваем ветэранам службы за вернасць абавязку і добрасумленнасць. За тое, што захавалі і прымножылі слаўныя традыцыі, перадалі свае веды і вопыт маладому пакаленню супрацоўнікаў.
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, невычэрпнага аптымізму і далейшых поспехаў у нялёгкай, але ганаровай працы!

Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Аляксандр ЕРАШОЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top