
Шаноўныя работнікі, ветэраны нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!
Паліўна-энергетычны комплекс стварае надзейную базу для паспяховага развіцця эканомікі раёна і краіны, з’яўляецца трывалай асновай сацыяльнай стабільнасці.
Выказваем шчырую падзяку за вашу самаадданую працу, уменне вырашаць самыя складаныя вытворча-тэхналагічныя задачы, прафесіяналізм, мэтанакіраванасць і адданасць сваёй справе. Асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам галіны, якія стварылі аснову для сучасных дасягненняў і выхавання маладой змены на лепшых працоўных традыцыях.
Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, невычэрпнай энергіі і новых працоўных поспехаў на карысць нашай роднай Беларусі!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.




