
Шаноўныя работнікі і ветэраны бібліятэчнай сістэмы, жыхары раёна!
Сардэчна віншуем вас з Днём бібліятэк!
Кніга заўсёды была і застаецца неабходным атрыбутам жыцця, без якога ў чалавецтва няма ні гісторыі, ні культуры, ні ўяўленняў пра заўтрашні дзень, а бібліятэка – месца, дзе чалавек вучыцца, адкрывае дарогу ў вялізны свет навукі і асветы, чалавечай мудрасці. Сёння бібліятэкі – гэта інфармацыйныя, культурна-адукацыйныя цэнтры, якія ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу і запытамі чытачоў актыўна ўкараняюць новыя інфармацыйныя тэхналогіі, садзейнічаюць распаўсюджванню ведаў, умацаванню адзінай культурнай прасторы.
У гэтай сферы працуюць творчыя, крэатыўныя, ініцыятыўныя людзі – універсальныя спецыялісты з рознабаковымі навыкамі і ўменнямі. Дарагія сябры, ваша праца знаходзіць водгук у людскіх сэрцах! Жадаем вам цікавых праектаў і ўдзячных чытачоў! Моцнага здароўя, міру і дабрабыту, невычэрпнай жыццёвай і творчай энергіі, натхнення, поспехаў і дасягненняў, руху да новых вяршыняў прафесійнага майстэрства!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.




