
Шаноўныя жыхары і госці раёна, прадстаўнікі старэйшага пакалення, ветэраны вайны і працы!
Прыміце шчырыя віншаванні са святам мудрасці і дабрыні!
Дзень пажылых людзей – не проста дата ў календары. Гэта выдатная нагода выказаць вам сваю глыбокую ўдзячнасць і павагу. Вы – прыклад мужнасці, мудрасці і самаахвярнай любові да роднай зямлі.
Вы прайшлі праз многія выпрабаванні, сумленна працавалі на карысць краіны і выхавалі дастойнае пакаленне. Ваш жыццёвы вопыт, веды і душэўная шчодрасць – бясцэнны здабытак, на якім будуецца наша будучыня. Мы вучымся ў вас аптымізму і ўменню шанаваць простыя радасці. Вы захапляеце сваёй жыццёвай сілай, энергічнасцю, актыўным удзелам у грамадскім жыцці і гатоўнасцю дапамагаць іншым. Няхай восень жыцця будзе для вас па-сапраўднаму залатой!
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай кожны ваш дзень будзе сагрэты клопатам блізкіх! Фінансавай стабільнасці, душэўнай цеплыні і ўвагі з боку дзяцей і ўнукаў. Заставайцеся такімі ж маладымі сэрцам на доўгія гады!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



