
Паважаныя работнікі культуры, ветэраны галіны!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Захаванне і прымнажэнне культурных каштоўнасцей нашай краіны, папулярызацыя нацыянальных традыцый — высакародная і адказная місія.
Сваёй працай вы сцвярджаеце высокія маральныя ідэалы, умацоўваеце сувязь пакаленняў і абуджаеце пачуццё прыгожага.
Вы шчодра дзеліцеся з землякамі творчымі дасягненнямі, дорыце багацце душы, азараеце нашы сэрцы светлай энергіяй мастацтва.
Няхай вашы праекты напаўняюцца свежымі ідэямі, а жыццё – радаснымі падзеямі! Жадаем вам здароўя, дабрабыту, натхнення і новых творчых вышынь!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Аляксандр Ерашоў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



