Поздравление руководства Бешенковичского района с Днем автомобилиста и дорожника - Зара Бешенковичи
Close
Курс валют: $ 2.9543 | € 3.3144 | ₽100 3.646 | 
 Погода в Бешенковичах: 10 °Cпасмурно

Поздравление руководства Бешенковичского района с Днем автомобилиста и дорожника

photo_2025-10-24_15-44-08

Шаноўныя работнікі і ветэраны аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі раёна!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!

Гэты святочны дзень аб’ядноўвае прафесіяналаў і аўтааматараў, работнікаў дарожнай гаспадаркі – усіх тых, хто працуе на аўтобусах, грузавым і легкавым аўтатранспарце, утрымлівае, рамантуе і будуе дарогі.
Час высокіх патрабаванняў ставіць перад вамі новыя задачы, іх вырашэнне залежыць ад вашага прафесіяналізму, адказнасці і адданасці справе. Няхай ваша нялёгкая, але неабходная для ўсіх праца будзе плённай і паспяховай.
Асаблівая падзяка – ветэранам, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё сваіх прадпрыемстваў, выхавалі годную змену і заслужылі прызнанне за шматгадовую, добрасумленную дзейнасць.
Дарагія сябры, жадаем усім вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, безаварыйнай працы, надзейнай тэхнікі, бяспечных дарог і зялёнага святла ва ўсіх пачынаннях!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top