Участкі адкрыты з аўторка


У аўторак адкрыліся ўчасткі для датэрміновага галасавання па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 26-га склікання. Яны працуюць з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін, каб прагаласаваць змаглі людзі, якія працуюць як у першую, так і другую змену, або тыя, хто не зможа па нейкіх прычынах прагаласаваць у нядзелю.


Скарыстацца правам прыйсці на ўчастак і аддаць датэрмінова свой голас за дастойнага кандыдата на выбарчым участку №4, напрыклад, пажадаў і ўчастковы інспектар міліцыі РАУС Аляксандр Леанідавіч Бабаед (на здымку). “У нядзелю, — расказваў ён,— я працую, таму і прыйшоў сёння пасля дзяжурства  выканаць свой грамадзянскі абавязак”.


Датэрміновае галасаванне працягнецца да 24 красавіка ўключна. Выбары ў мясцовыя Саветы пройдуць у Беларусі 25 красавіка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *