Акцыя За любімую Беларусь! у Бешанковіцкім раёне стала традыцыяй

Год малой родины

Любоў да бацькоў, дзяцей, сям’і, да роднага горада і пасёлка, да сваёй Радзімы – гэтыя дабрачыннасці з’яўляюцца асноўнымі складнікамі ўзаемаадносін паміж людзьмі, асновай існавання любога грамадства. Выхоўваць у маладых людзей патрыятызм, чалавекалюбства, павагу да сусветных традыцый гісторыі і культуры імкнецца ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» падчас правядзення акцыі «За любімую Беларусь!», якая стала традыцыйнай і ў нашым раёне.


Сёлета ініцыятыву райкама ГА «БРСМ» падтрымалі навучэнцы СШ №1 і №2 г. п. Бешанковічы, гімназіі-інтэрната, Астровенскай д/сад-СШ, Бачэйкаўскай СШ. Яны аформілі свае пажаданні любімай краіне і малой радзіме ў форме стылізаваных чырвона-зялёных сэрцайкаў, а потым прымацоўвалі іх да вялікага сэрца на сцяне, або якім-небудзь іншым магчымым спосабам стваралі свае тэматычныя пано.


– Любоў – гэта не толькі пачуццё да сваіх блізкіх, гэта больш шырокае паняцце, якое ўключае адданасць сваёй прафесіі, справе. Гэта складнікі любові да Радзімы. Мы б вельмі хацелі, каб на працягу ўсяго Года малой радзімы актывісты маладзёжнага руху Беларусі рабілі добрыя справы для сваёй краіны, – адзначыла першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Т. А. Жукоўская. – Любіць Радзіму – значыць адчуваць сябе яе часткай. Быць з ёй і ў горы, і ў радасці. І, галоўнае, не здзяйсняць учынкі, якія могуць нашкодзіць тваёй краіне і яе іміджу.


– Мы прызнаёмся ў вялікім і светлым пачуцці сваёй краіне, малой радзіме – Бешанковіччыне, роднай вёсачцы і, вядома, ГА «БРСМ». Прыемна атрымліваць сюрпрызы, але яшчэ больш прыемна рабіць іх самому. Напрыклад, спячы што-небудзь смачнае ў выглядзе сэрца, або зрабіць сувенір сваімі рукамі. У такі падарунак ты ўкладаеш часцінку свайго цяпла. Бо дарыць трэба, у першую чаргу, не сімвалічныя сэрцайкі, а часцінку сваіх, сапраўдных сэрцаў, – развілі патрыятычную тэму актывісты ГА «БРСМ» з Астровенскай д/сад-СШ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *