Уважаемые труженики села Бешенковичского района, ветераны сельскохозяйственной отрасли, жители региона! Принимайте поздравления!

Актуально Год народного единства

Паважаныя працаўнікі вёскі Бешанковіччыны, ветэраны галіны, жыхары раёна!

Напярэдадні абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі‑2021» ад усёй душы віншуем вас з гэтым выдатным святам! Добрасумленна працуючы ў полі і ў будні, і ў выхадныя, праяўляючы высокі прафесіяналізм, адказнасць і працавітасць, гаспадарскае стаўленне да зямлі, вы дасягнулі высокіх вынікаў, нягледзячы на тое, што уборачная гэтага года была вельмі няпростай.

Мы ганарымся тым, што Бешанковіцкі раён унёс годны ўклад у каравай Віцебшчыны, у забеспячэнне харчовай бяспекі краіны ў цэлым, намалаціўшы каля 24 тысяч тон збожжа. Жадаем усім здароўя, дастатку ў дамах, радасці, дабра і поспехаў у працы на карысць роднай зямлі!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *