Насенне да сяўбы гатова


Гаспадаркі прыдзвінскага краю ў поўным аб’ёме забяспечаны насеннем яравых
збожжавых культур да пасяўной кампаніі 2010 года. Аб гэтым паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Андрэй Анатольевіч Булаўкін.


— Насенны матэрыял падрыхтаваны да пасяўной, зерне праверана на  кандыцыйнасць  раённай інспекцыяй па насенняводству, каранціну і ахове раслін. Закладзена і 25% насення ў рэзервовы фонд, у выпадку непрадбачаных умоў надвор’я будзе чым перасеяць плошчы, – расказаў Андрэй Анатольевіч. – У цэлым зімоўка сельскагаспадарчых культур у гэтым годзе праходзіць пры наяўнасці даволі высокага снежнага покрыва, што надзейна засцерагае пасевы ад марозу і павінна мінімізаваць страты. 


Аграрыі пакуль дакладна не вызначылі тэрміны пачатку масавай сяўбы яравых збожжавых. Усё будзе залежыць ад надвор’я. Звычайна масавыя веснавыя палявыя работы рэкамендуецца распачынаць, калі тэмпература глебы на глыбіні 10 см прагрэецца да 8 градусаў цяпла. 


Нагадаем, што ў бягучым годзе збожжавыя і зернебабовыя культуры ў раёне будуць пасеяны на плошчы
18,5 тысячы гектараў, што на 5 тысяч гектараў больш, чым летась.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *