Зарничными буднями


У межах святкавання юбілею Перамогі на Прыдзвінні прайшла раённая ваенна-спартыўная гульня “Зарніца”. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі райкам ГА “БРСМ” і аддзел па справах моладзі райвыканкама пры падтрымцы аддзела адукацыі райвыканкама, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і райваенкамата.


Удзельнікамі “Зарніцы” сталі каманды шасці ўстаноў адукацыі. Ім давялося падрыхтаваць газету на тэму “Зарнічныя будні” на конкурс баявых лісткоў, прыняць удзел у конкурсе строю і песні, справіцца з марш-кідком, прайсці іспыты па медыцыне і гісторыі.


На кожным этапе былі свае лідэры. Напрыклад, гімназісты паказалі грунтоўныя веды па ваеннай гісторыі роднага краю, зладжаным строем прайшліся каранеўцы, выніковую медыцынскую падрыхтоўку прадэманстравалі каманды Ржаўскай СШ і СШ №2 райцэнтра. Па выніках усіх этапаў першае месца прысуджана камандзе СШ №2, другое – Каранеўскай СШ, трэцяе – гімназіі.


Пераможцы адзначаны граматамі, а таксама каштоўнымі падарункамі ад аддзела па справах моладзі райвыканкама.


На здымку: каманда-пераможца СШ №2.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *