Пчаляры

Они живут рядом

Мёд утрымлівае больш за сто карысных рэчываў, якія поўнасцю засвойвае арганізм чалавека. Але пра гэта Ларыса ў свае дзіцячыя гады яшчэ не ведала. Тады яе больш прывабліваў пах мёду, яго смак.


Дзяўчынка з цікавасцю сачыла, як збіраюць салодкі нектар працалюбівыя суседскія пчолкі. Ёй вельмі хацелася стаць пчаляром. Прайшло шмат гадоў, пакуль мара маленькай дзяўчынкі здзейснілася. У 2000 годзе выкладчыца беларускай мовы і літаратуры Рубежскай школы Ларыса Веніямінаўна Малах завяла невялікую ўласную пасеку.


Яе памочнікам у новай справе стаў муж Мікалай Віктаравіч, аграном мясцовага сельгаспрадпрыемства. За дзесяць гадоў пчаляры набылі значны вопыт і цяпер паспяхова спраўляюцца са сваёй гаспадаркай. Як гаворыцца ў прымаўцы: “Жыццё стала як мёд”. Гэтым каштоўным прадуктам Мікалай Віктаравіч і Ларыса Веніямінаўна (на здымку) ахвотна дзеляцца са сваімі суседзямі.


Леанід АКУЛЁНАК.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *