За высокія дасягненні

2017 год - Год науки

У СДК аграгарадка Вярхоўе з’ехаліся работнікі культуры на святочны вечар з нагоды свайго прафесійнага свята. Сустрэча праходзіла ў форме капусніка. Галоўнай інтрыгай вечара стала ўшанаванне лепшых прадстаўнікоў прафесіі.


Ганаровых грамат раённага выканаўчага камітэта ўдастоены Соф’я Іванаўна Панкевіч – акампаніятар народнага клуба “Ветэран” і старшыня раённага савета ветэранаў работнікаў культуры, а таксама дырэктар раённага Дома рамёстваў Алена Анатольеўна Пагарэльская.


Яшчэ пяць прадстаўнікоў гэтай прафесіі і калектываў адзначаны граматамі аддзела культуры райвыканкама. Напрыклад, за выкананне задання па платных паслугах узнагароджаны дырэктар Ульскага СДК Ігар Міхайлавіч Леднік, за актыўны ўдзел у самадзейнасці — дуэт з Улы ў складзе Наталлі Аляксандраўны Лабейкі і Валянціны Леанідаўны Ушал, за добрасумленную працу – дырэктар Верхнякрывінскага СДК Лідзія Васільеўна Скрабло. Адзначаны ўклад у развіццё народнай творчасці і калектыву Бачэйкаўскага СДК.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *