Без бар’ераў

Общество

У бягучай пяцігодцы  на Прыдзвінні працягнецца рэалізацыя дзяржаўнай праграмы па стварэнні безбар’ернага асяроддзя жыццядзейнасці фізічна аслабленых асоб. Напрыклад, раённае спажывецкае таварыства плануе на працягу бліжэйшых пяці гадоў аснасціць пандусамі і поручнямі 28 гандлёвых кропак.
    У 2011 годзе такія работы будуць выкананы на 4 аб’ектах у райцэнтры і 2 – у сельскай мясцовасці. Ужо ў красавіку райпа зоймецца стварэннем безбар’ернага асяроддзя ля магазіна “Прадукты” ў мікрараёне сельгастэхнікі. Больш зручнымі для наведвання фізічна аслабленымі людзьмі на працягу бягучага года таксама стануць гандлёвыя кропкі “Ветэран”, “Усходні” і “Прыдзвінскі”. На вёсцы па стандартах безбар’ернага асяроддзя абуладкуюць магазіны “Крупеніна” і “Дабрыгоры”.
    У 2012 годзе да гэтага спіса райпа дабавіць яшчэ тры гандлёвыя кропкі ў Бешанковічах: “Камісійны”, “Малако” і “Прадукты” ў раёне лясгаса. А ў 2013-м  безбар’ерны доступ для інвалідаў наладзяць у магазінах “Культтавары”, “Нарыхтоўчы”, “Дзяжурны” ў райцэнтры, а таксама на льнозаводзе і ў населеных пунктах Вялікія Галыні, Стар, Дапаны, Траяны.
    На рэалізацыю праграмы па стварэнні безбар’ернага асяроддзя жыццядзейнасці райпа накіруе ўласныя сродкі.