Працаваць на прафілактыку

Новости района

 Стан законнасці і правапарадку на тэрыторыі раёна, выкананне патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзейнасці  па прафілактыцы правапарушэнняў” абмеркаваны на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое прайшло ў мінулую пятніцу пад старшынствам першага намесніка старшыні райвыканкама У. І. Красікава. З інфармацыяй выступілі пракурор раёна А. С. Шклярэўскі і начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў А. Р. Новік.
  На пасяджэнні разгледжаны таксама ход выканання патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”, абмеркаваны меры па эфектыўным выкананні судовых пастаноў, факты гібелі людзей на пажарах, зацверджаны план мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі знаходжання насельніцтва на вадаёмах раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *