Отключение уличного освещения началось с 10 марта

Новости района

Дапамога сяльчанам ва ўборцы бульбы прыйшла з горада Віцебска. Дзве групы навучэнцаў УА «Віцебскі дзяржаўны палітэхнічны прафесійны ліцэй» працуюць у гэтыя дні на палетках СФ «Вядзерава» ААТ «ДБТ №1 г. Віцебска».


Ліцэістаў адной з груп, якая працуе ў другую змену, сустрэлі за вёскай Вядзерава. Хлопцы і дзяўчаты актыўна збіралі клубні і аднасілі да прычэпа. Там у іх прымалі паўнюткія вёдры з «другім» хлебам і тут жа высыпалі яго ў кузаў. Вынікі працы сваіх падначаленых фіксавалі ў адпаведным журнале майстры вытворчага навучання ліцэя Надзея Аркадзьеўна Чульба і Надзея Станіславаўна Карман.


– Хто ж з ліцэістаў задае тон у працоўным саперніцтве? – цікавімся ў жанчын. – Хто ходзіць у лідарах і паказвае прыклад у працы?


Майстры з ахвотай называюць імёны лепшых: Ілья Драчоў, Анастасія Рубашэнка, Арцём Дубро, Уладзімір Антонаў, Вадзім Стэльмах, Наталля Алешчанка, Анастасія Грыгор’ева, Анжэла Палітыка, Алена Пясяцкая…


Здаецца, выкладчыкі жадалі б назваць кожнага навучэнца групы. Ды і так бачна, што ўсе стараюцца паказаць свае спрыт і працаздольнасць. Нават чарга ўзнікае перад прычэпам.


Аказваць дапамогу гаспадарцы будзем цэлы месяц, – гаворыць Надзея Аркадзьеўна.


– Начаваць у гаспадарцы не застаёмся, паколькі да Віцебска зусім недалёка. Ёсць аўтобус, ён і дастаўляе нас на бульбяное поле ў 14 гадзін. Працуем жа да 19-ці. Харчаванне бяром з сабой.


– Акрамя ліцэістаў нам дапамагаюць з уборкай бульбы і вучні Астровенскай школы, – расказвае галоўны аграном гаспадаркі Сяргей Фёдаравіч Краўчанка. – На плошчы 105 гектараў вырошчваем клубні высокаўраджайных сартоў «Брыз» і «Асцярыкс». Першы пакуль дае 370 цэнтнераў, другі – 270-280 цэнтнераў бульбы з гектара. Так што вынікам сваёй працы мы пакуль задаволены.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *