Горад атракцыёнаў

2017 год - Год науки

Раённы Дом культуры ўжо другі год працуе над тым, каб разнастаіць летні адпачынак для юных жыхароў Прыдзвіння. Кожную нядзелю на працягу лета на танцпляцоўцы ў цэнтральным парку райцэнтра працуе горад атракцыёнаў.
   Сёлета парк забаў папоўніўся за кошт набыцця батута. Малыя могуць таксама пакатацца на электрамабілях, іх закуплены 4 адзінкі. У арсенале забаў і конкурсаў таксама спаборніцтвы па кіданні дроцікаў і кольцаў, “Жартоўная рыбалка”, магчыма правядзенне гульнёвых праграм для груп дзяцей.
    Горад атракцыёнаў запрашае бацькоў з дзецьмі ў цікавае падарожжа  па нядзелях з 10.30 да 13.30 і 16.30 да 19.30 гадзін.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *