Павялічаны цэны на метал

Новости района

  Прыём другаснай сыравіны сістэмай спажыўкааперацыі раёна арганізаваны па некалькіх відах. Напрыклад, шклабою за 5 месяцаў года нарыхтавана 1,4 тоны, рыззя – 10,7 тоны,
поліэтылену – 2,4 тоны.
Насельніцтва ахвотна здае і макулатуру, яе з пачатку года сабрана каля 42 тон. Але
найбольш вынікова ідуць справы з нарыхтоўкай металалому.
  Напрыклад, каляровых металаў нарыхтавана 1,6 тоны. А лому і адыходаў чорнага металу пры заданні 708,3 тоны нарыхтоўчымі пунктамі за 5 месяцаў года закуплена 944,8 тоны. Нарыхтоўшчыкі прагназуюць і далейшую актывізацыю работы, бо з 1 чэрвеня закупачныя цэны на чорны і каляровы металы павялічаны.
   Так, за 1 кілаграм стальнога бытавога лому замест 580 рублёў цяпер даюць 860, чугун з 650 рублёў падняўся да 980. Алюміній падаражэў больш чым на 500 рублёў, кілаграм яго каштуе 1390 рублёў. А самыя выгадныя цэны ўстаноўлены на медзь (6030 рублёў), бронзу і латунь (па 5110 рублёў).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *