Праект “Народнай газеты” “Сем цудаў Беларусі” выйшаў на фінішную прамую

2017 год - Год науки

  Ці задумваліся вы калі-небудзь, што ці хто можа звацца цудам роднай краіны? Ва ўсякім разе, адно можна сказаць дакладна: калі хто і задумваўся, што не пашкодзіла б Беларусі мець сямёрку ўласных дзівосаў, вартых увагі і саміх беларусаў, і замежных гасцей, дык гэтыя думкі ўсё роўна пры сабе трымаць даводзілася, бо ніхто ніякай падобнай акцыі па вызначэнні цудаў не праводзіў, хіба што ў маштабах аднаго асобна ўзятага раёна.   Але аднойчы “Народная газета” вырашыла паставіць усё гэта на грунтоўныя рэйкі, распачаўшы праект “Сем цудаў Беларусі” на сваіх старонках.


Журналісты выдання правялі вялізную работу, падрыхтаваўшы публікацыі па кожным без выключэння раёне краіны, здолеўшы знайсці ў кожным вартыя ўвагі аб’екты прыроды, архітэктуры, нематэрыяльнай спадчыны, тым самым адкрываючы родную зямлю і для сябе, і для сваіх чытачоў. Летась гэта праца была варта ацэнена: праект “Сем цудаў Беларусі” атрымаў Гран-пры Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ “Залатая Літара” ў намінацыі “Лепшы творчы праект года сярод рэспубліканскіх друкаваных СМІ”.
  А пасля на сайце “Народнай газеты” www.ng.by разгарнулася сапраўднае спаборніцтва. На першым этапе наведвальнікі выбіралі лепшыя цуды кожнага раёна, на другім — вобласці.  Па выніках абласнога этапу шляхам таго ж галасавання вызначыліся 42 аб’екты (па сем лідараў з кожнай вобласці), якія трапілі ў рэспубліканскі фінал. Сярод фіналістаў і наша з вамі Свята-Ільінская царква.
  Ці стане яна цудам Беларусі? Усё залежыць ад нас, землякі! На сайце “Народнай газеты” www.ng.by ужо распачалося галасаванне, па выніках якога ўпершыню ў гісторыі краіны будуць выбраны і шырока абвешчаны Сем цудаў Беларусі. Вы згодныя, што наш аб’ект варты трапіць у гэту сямёрку? У такім выпадку, заходзьце на сайт www.ng.by і галасуйце! 
Наш кар.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *